Граматай Міністэрства ўнутраных спраў "За садзейнічанне" ўзнагароджаны старшыня Бароўскага сельскага Савета Валерый Кляшторны.

Грамата Міністэрства ўнутраных спраў "За садзейнічанне" ўручана старшыні Бароўскага сельскага Савета Валерыю Кляшторнаму. Яркім паказчыкам садзейнічання органам правапарадку з'яўляецца праца добраахвотнай народнай дружыны, створанай пры сельвыканкаме чатыры гады таму. Яна працягвае традыцыі ДНД, якую ў свой час стварылі воіны-інтэрнацыяналісты ў 1995 годзе. Цяпер у Бароўцы трынаццаць дружыннікаў. Узначальвае калектыў Пётр Гайчэня. Яны дзяжураць кожныя выхадныя — патрулююць тэрыторыю, бываюць на дыскатэках, аб'ектах грамадскага харчавання, наведваюць праблемныя сем'і, удзельнічаюць у інфармацыйна-тлумачальнай рабоце.

Уладзімір МІХНО.