Увогуле ж колькасць здарэнняў з дзікімі жывёламі і пацярпелымі людзьмі знізілася з 20 летась да 16 сёлета.
Калі раней каля паловы такіх сітуацый адбываліся на трасах з павышаным хуткасным рэжымам, то сёлета толькі два. Астатнія — на дарогах са звычайным хуткасным рэжымам, як правіла двухпалосных.— Часцей сталі адбывацца ДТЗ з жывёламі і ў светлы час сутак на вузкіх дарогах. На іх край лесу значна бліжэй да праезнай часткі, чым на хуткасных магістралях, — расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі ўпраўлення нагляднай і рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці ГУ ДАІ МУС Аляксандр Хромчанка.
Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць практычныя мерапрыемствы для пазбегнуць ДТЗ з дзікімі жывёламі. Кіроўцаў інфармуюць пра месцы з высокай рызыкай такіх аварый, усталёўваюць папераджальныя знакі. А пасля капрамонту і рэканструкцый аўтадарог ставяць агароджы для дзікіх жывёл уздоўж праезнай часткі.