Да пачатку навучальнага года месяц, аднак да 1 верасня сістэма адукацыі і бацькі рыхтуюцца загадзя
30.7.20250 праглядаў
Аксана Лясун, намеснік начальніка аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама:
- У Лепельскім раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага і камфортнага навучання дзяцей. Сёлета да працы гатовыя 28 устаноў адукацыі, сярод якіх 11 школ, гімназія, 13 дашкольных устаноў, а таксама цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Акрамя таго, у раёне функцыянуюць 3 дома сямейнага тыпу, дзе дзеці выхоўваюцца і атрымліваюць цяпло хатняга ачага. Мы правялі неабходныя падрыхтоўчыя работы, каб адукацыйны працэс пачаўся ў камфортным і бяспечным асяроддзі. Больш за 900 дзяцей наведваюць дашкольныя ўстановы раёна, першага верасня за парты сядуць каля 3200 школьнікаў.