У цэнтры аграгарадку Камень знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Тут пахаваны 83 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гадах, і 22 мірныя жыхары, расстраляныя гітлераўцамі ў Вялікую Айчынную вайну.