Лепельская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць маштабную кампанію па выманні з абароту браканьерскіх сетак.

Лепельская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праводзіць маштабную кампанію па выманні з абароту браканьерскіх сетак. Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткаматэрыялы і сеткавыя прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лову іх не будуць. Для ўзгаднення арганізацыі здачы сетак і сеткаматэрыялаў звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: Віцебская обл., г. Лепель, вул. Салаўёва 4, кантактны тэлефон 8 (02132) 34359.