Лепельская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць маштабную кампанію па вывадзе з абароту браканьерскіх сетак. Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць сеткі, сеткавыя матэрыялы і сеткавыя прыстасаванні, якія маюцца ў іх. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прыстасаванняў для лову іх не будуць. Для ўзгаднення арганізацыі здачы сетак і сеткавых матэрыялаў звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: Віцебская обл., г. Лепель, вул. Салаўёва 4, кантактны тэлефон 8 (02132) 34359.
Добраахвотная выдача сетак, сеткаматэрыялаў і іншых сетных прылад лову.
11.7.20230 праглядаў