Лепельская ахова жывёльнага і расліннага свету праводзіць маштабную кампанію па выманні з абароту браканьерскіх сетак.
Лепельская ахова жывёльнага і расліннага свету праводзіць маштабную кампанію па выманні з абароту браканьерскіх сетак. Грамадзянам прапануецца добраахвотна здаць наяўныя ў іх сеткі, сеткавыя матэрыялы і сеткавыя прылады. Пры гэтым прыцягваць да адказнасці за захоўванне забароненых прылад лову іх не будуць. Для ўзгаднення арганізацыі здачы сетак і сеткавых матэрыялаў звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: Віцебская обл., г. Лепель, вул. Салаўёва 4, кантактны тэлефон 8 (02132) 34359.Добраахвотная выдача сетак, сеткаматэрыялаў і іншых сетных прылад лову.
13.11.20230 праглядаў