Сума паступленняў у бюджэт сродкаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці, перавысіла запланаваную і склала 37,6 млн. руб.

Гэтая сума таксама перавышае і паказчыкі мінулага года (больш чым на 5%).

Асноўнай крыніцай сталі даходы ад пералічэння часткі прыбытку дзяржаўных прадпрыемстваў – 13,8 млн. руб., атрыманыя дывідэнды па акцыях прадпрыемстваў – 12,4 млн. руб. Даход ад рэалізацыі маёмасці склаў – 7,0 млн. руб., ад здачы ў арэнду – 4,4 млн. руб.

Найбольшы даход ад выкарыстання дзяржмаёмасці атрымаўся ў Віцебску, Наваполацку і Аршанскім рэгіёне.

У выніку праведзенай работы на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гаспадарчы абарот уцягнута і знесена 610 невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці дзяржаўнай уласнасці, што дазволіла новым уладальнікам адкрыць аб'екты сферы вытворчасці, аказання паслуг і гандлю, стварыць працоўныя месцы і даць другое жыццё аб'ектам нерухомасці, а таксама навесці парадак на зямлі.

Можна адзначыць, што ў частцы ўцягвання ў гаспадарчы абарот і зносу невыкарыстоўваемых аб'ектаў, Віцебская вобласць заняла лідзіруючую пазіцыю сярод усіх рэгіёнаў рэспублікі.

vitebsk-region.gov.by