19 ліпеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці ў Беларусі за першае паўгоддзе склала 70,4%, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Па выніках першага квартала гэты паказчык складаў 67,9%. Высокі ўзровень сертыфікаванай прадукцыі адзначаны на прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім" - 89,7%, што перавышае прагноз на год па гэтай галіне (82%). У арганізацыях Мінбудархітэктуры доля сертыфікаванай прадукцыі дасягнула 78,7% (76% па прагнозе на год), Мінпрама - 76,5% (72%), у сістэме Мінсельгасхарча - 74,2% (61%). На прадпрыемствах канцэрна "Белхарчпрам" узровень сертыфікаванай прадукцыі дасягнуў 97,3% (92%). У канцэрне "Беллеспапярпрам" гэты паказчык склаў за першае паўгоддзе 69,1% (72% па прагнозе на год).

БЕЛТА