2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даляр і еўра на таргах 2 лютага падаражэлі, расійскі рубель патаннеў.

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даляр і еўра на таргах 2 лютага падаражэлі, расійскі рубель патаннеў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БЕЛТА.

Даляр падаражэў на Br0,0098 да Br2,6293 за $1.

Еўра стаў даражэйшы на Br0,002 да Br3,1762 за 1 еўра.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,0023 і склаў Br3,467 за 100 расійскіх рублёў.

БЕЛТА