Належны ўзровень жыцця вяскоўцаў у некаторых аграгарадках Беларусі пакуль не дасягнуты - КДК
26.8.20100 праглядаў
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя аграгарадкі Беларусі пакуль не дасягнулі належнага ўзроўню жыцця вяскоўцаў. Такі вывад зрабіў Камітэт дзяржаўнага кантролю па выніках праверкі ў шасці раёнах Віцебскай вобласці ўкаранення дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні сельскага насельніцтва. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КДК.
Праверка паказала, што, нягледзячы на пэўную працу па ўкараненні сацыяльных стандартаў, іх усюдыіхнае і якаснае выкананне забяспечана не паўсюль, з-за чаго належны ўзровень жыцця вяскоўцаў пакуль не дасягнуты.
З году ў год у асобных раёнах не выконваюцца нарматывы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (па графіку падачы і падтрымання тэмпературы гарачай вады, па тэмпературным рэжыме памяшканняў, па наяўнасці вуліц з удасканаленым пакрыццём), а таксама ў галіне транспарту і сувязі.
Напрыклад, у Полацкім і Бешанковіцкім раёнах якасць вады не адпавядае стандартам. У Полацкім раёне 84% проб вады не адпавядалі нарматыўным патрабаванням па ўтрыманні жалеза, што абумоўлена адсутнасцю станцый абезжалезвання на водазаборных збудаваннях. Разам з тым пабудаваныя ў 2005-2006 гадах на тэрыторыі раёна чатыры з пяці станцый абезжалезвання не прыняты ў эксплуатацыю і не функцыянуюць, а ў аграгарадку Жарнасекі станцыя абезжалезвання, пабудаваная ў 2007 годзе, так і не даведзена да нармальнага эксплуатацыйнага рэжыму.
Нямала нараканняў у вяскоўцаў выклікае адсутнасць цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі ў аграгарадках. Напрыклад, у населеным пункце Рудня Полацкага раёна жыхары (87 чалавек) шасці шматкватэрных дамоў бяруць ваду з водаразборных калонак і студняў, карыстаюцца прыбіральняй на вуліцы.
Не выконваўся нарматыў па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём у Дубровенскім, Сенненскім, Полацкім, Талачынскім раёнах.
Адзначаны шэраг недапрацовак пры правядзенні рамонтаў устаноў культуры і адукацыі. Так, у многіх сельскіх школах масава мяняюць старыя драўляныя вокны на новыя вокны з ПВХ, аднак сістэму вентыляцыі пры гэтым не забяспечваюць, у выніку з-за сырасці новыя пластыкавыя вокны пакрываюцца цвіллю.
Асобныя сацыяльныя стандарты не адпавядаюць патрэбам насельніцтва. Усрэднены нарматыў па забеспячэнні аптэкамі не прадугледжвае рэальную магчымасць набыцця жыхарамі лекавых сродкаў. З-за адсутнасці зацверджанага пераліку лекавых сродкаў для фельчарска-акушэрскіх пунктаў (ФАП) асартымент медыцынскіх прэпаратаў у іх залежыць толькі ад жадання работнікаў ФАПаў. Напрыклад, у Сініцкім ФАПе Бешанковіцкага раёна лекі ў момант праверкі не прадаваліся наогул, прытым, што найбліжэйшая аптэка знаходзіцца за 17 км ад аграгарадка.
Сацыяльныя стандарты ў галіне бытавога абслугоўвання таксама забяспечаны не паўсюль. У большасці раёнаў Віцебшчыны комплексныя прыёмныя пункты працуюць як дыспетчарскія і гандлююць рытуальнымі прыналежнасцямі. Набытае для комплексных прыёмных пунктаў (КПП) швейнае абсталяванне не выкарыстоўваецца, цырульнае - выкарыстоўваецца часткова. Напрыклад, у Лёзненскім раёне ў двух аграгарадках у КПП не выкарыстоўваюцца швейныя машыны, не падключана вада для выкарыстання цырульнага абсталявання, хоць маецца прыслоненая да сцяны мыйка, але зліву для вады няма.
Аналагічная праверка праведзена ў чатырох раёнах Гомельскай вобласці (Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Мазырскі і Рагачоўскі). Матэрыялы праверкі сведчаць аб тым, што ў вобласці штогод дапускалася прыёмка аграгарадкоў з незавершанымі будаўніцтвам аб'ектамі. Так, у аграгарадку Губічы Буда-Кашалёўскага раёна першапачаткова зацверджаны пашпарт на будаўніцтва (рэканструкцыю, капрамонт) 21 аб'екта быў зменены на 11 аб'ектаў, г.зн. практычна пад выкананыя аб'ёмы згодна з актам прыёмкі камісіі райвыканкама.
У чатырох аграгарадках Буда-Кашалёўскага раёна ўстаноўлена, што з 64 плануюемых аб'ектаў інфраструктуры толькі 29 уведзена своечасова, сем - пасля прыёмкі аграгарадкоў, на 21 аб'екце будаўнічыя работы не завершаны, а па сямі аб'ектах работы нават не пачаты.
У Мазырскім раёне ў трох аграгарадках таксама выяўлены факты прыёмкі аграгарадкоў з незавершанымі будаўніцтвам аб'ектамі, неефектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на суму Br200 млн. і завышэнне кошту выкананых будаўніча-мантажных работ на Br32 млн.
Аналагічныя факты, звязаныя з прыёмкай аграгарадкоў з незавершанымі будаўніцтвам аб'ектамі, маюць месца ў Гомельскім і Рагачоўскім раёнах.Материалы праведзеных праверак з прапановамі па паляпшэнні сітуацыі накіраваны ў адпаведныя аблвыканкамы для разгляду і прыняцця мер рэагавання, сказалі ў Камітэце дзяржкантролю.-0-
БЕЛТА