Аддзел культуры Лепельскага райвыканкама запрашае Вас прыняць удзел у абласным інавацыйным праекце па арганізацыі маладзёжнага адпачынку «Дамок у вёсцы»
У праграме праекта вас чакаюць займальныя конкурсы, паляванне, рыбалка, збор грыбоў, ягад, лекавых траў. Вы зможаце навучыцца гатаваць на вогнішчы, стаць удзельнікамі акцыі «Зялёны патруль», пазнаёміцца з сельскім побытам, танцамі і прыняць удзел у народным свяце «Купалле», а вясковая лазня дапаможа вам зняць назапашаныя стрэсы. Пераможцы праекта атрымаюць каштоўныя прызы.
Спонсарамі праекта выступаюць: Белаграпрамбанк, Беларусбанк, аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел па справах моладзі райвыканкама, індывідуальныя прадпрымальнікі горада.
Інфармацыйным спонсарам праекта выступае газета «Віцебскі рабочы».
Калі вы любіце актыўны адпачынак – далучайцеся!
Даведкі па тэл: 4 – 28 – 06.