Хочаш праверыць чалавека — сядай з ім у адну лодку. Памятаеш, яшчэ Уладзімір Высоцкі спяваў: "Хлопца ў горы цягні, рызыкні, не кідай аднаго яго, хай у звязцы адной з табой…" У гарах — у адной звязцы, на рацэ ж — у адной лодцы сябры правяраюцца.

Хочаш праверыць чалавека — сядай з ім у адну лодку. Памятаеш, яшчэ Уладзімір Высоцкі спяваў: "Хлопца ў горы цягні, рызыкні, не кідай аднаго яго, хай у звязцы адной з табой…" У гарах — у адной звязцы, на рацэ ж — у адной лодцы сябры правяраюцца.

Зрэшты, турпаход, арганізаваны Бярэзінскім біясферным запаведнікам, аддзелам адукацыі, спорту і турызму, а таксама цэнтрам дзяцей і моладзі, меў на мэце не столькі праверыць узаемаадносіны яго ўдзельнікаў, колькі на практыцы "паэкзаменаваць" у турыстычнай справе педагогаў дадатковай адукацыі. Запаведнік імкнуўся прадэманстраваць свае "эка-турыстычныя магчымасці ў фарміраванні светапогляду дзяцей". Ну, дык гэта афіцыйныя фармулёўкі. А як жа ўсё выглядала на справе?

Чароўным летнім ранкам адзінаццаць супрацоўнікаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі — Аляксандр Волчак, Таццяна Ільіна, Ірына Трубека, Ала Міснік, Фядосся Лагойская, Алена і Юрый Лебедзевы, Віктар Радзько, Марына Самонава, а таксама дырэктар Ала Чуро і педагог дадатковай адукацыі, ён жа супрацоўнік запаведніка Аляксей Багавец — адправіліся ў Домжарыцы. Там педагогаў ужо чакалі. Турыстычны аддзел запаведніка наладзіў для іх экскурсію па Доме экалагічнай асветы. Пацікавіліся вальерамі са звярамі, а затым аўтобусам, пагрузіўшы лодку і свой турыстычны правіянт, паехалі да вёскі Беразіно Докшыцкага раёна. Менавіта там была стартавая база іх воднага турыстычнага сплаву.

Дружна, разам надзімалі лодку. Дзе б яшчэ пабачыць такую лодку! Цэлы надзіманы "танкер", дзе камфортна размясціліся не толькі адзінаццаць турыстаў, а і ўся іх даволі важкая правізія. Лодка складанай пабудовы, са шматлікімі адсекамі і г.д. І вось, нарэшце, вёсла спусцілася на ваду. Шчаслівай дарогі!