9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з рэлігійнымі святамі на беларускай мяжы будуць дадаткова працаваць пункты спрошчанага пропуску. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпамежкамітэта. У прыватнасці, 9 красавіка з 8.00 да 20.00 будзе дадаткова працаваць пункт спрошчанага пропуску "Лынтупы" (Пастаўскі раён). Акрамя таго, 14 і 15 красавіка з 10.00 да 17.00 будзе ажыццяўляцца беставарны пропуск асоб праз дзяр граніцу ў пункце спрошчанага пропуску "Кемелішкі" (Астравецкі раён). На дадзеных участках будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. У Дзяржпамежкамітэце нагадалі, што жадаючым скарыстацца дадзенымі пунктамі пропуску пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.-0-

БЕЛТА