Дорога без опасностей!

Дарога без небяспекі!

27.1.20250 праглядаў

На выходных захаваецца не па сезону цёплае надвор'е. На асобных участках чакаюцца ападкі, на дарогах галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя прымае дадатковыя меры для забеспячэння дарожнай бяспекі.

Супрацоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху і спыненне грубых парушэнняў ПДД як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў. Павышаная ўвага будзе ўдзяляцца выкананню хуткасных абмежаванняў, правілаў абгону і перасячэння праезнай часткі, кантролю выкарыстання святлоадбівальных элементаў, рамянёў бяспекі, дзіцячых аўтакрэслаў, а таксама своечасоваму адхіленню ад удзелу ў дарожным руху асоб у стане ап'янення, альбо тых, хто сеў за руль, не маючы права кіравання.

Пры выбары хуткасці кіроўцам важна ўлічваць стан праезнай часткі і бачнасць, пазбягаць рэзкіх перабудаванняў і манеўраў. Быць асабліва ўважлівымі на закругленнях і паваротах, пры праездзе пераходаў.

Пешаходам варта праяўляць павышаную ўвагу пры перасячэнні дарогі. Пачынаць пераход, толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Пры дрэннай бачнасці і ў цемры важна зрабіць сябе заўважнымі, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы.

У выпадку выяўлення на праезнай частцы пешаходаў, якія ствараюць пагрозу бяспецы, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102

Каментарый начальніка аддзялення ДПУ ДАІ МУС Веранікі Раманьковай