Дорога не прощает ошибок!

Дарога не даруе памылак!

31.1.20250 праглядаў

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Дарога не даруе памылак!". Прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне ДТЗ з цяжкімі наступствамі і прапаганду выканання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху правілаў бяспечных паводзін, фарміраванне прававой культуры і паважлівых адносін адзін да аднаго.

Супрацоўнікі ДАІ правядуць тлумачальную працу ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, нагадаюць пра наступствы неабдуманых паводзін і адказнасць за розныя парушэнні ў сферы дарожнай бяспекі.

Інспектары ДПС узмацняюць кантроль на дарогах і прымаюць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі пешаходаў. Павышаная ўвага – своечасоваму адхіленню ад удзелу ў дарожным руху нецвярозых і "безпраўнікаў", кантролю за выкананнем правілаў карыстання прыладамі сувязі падчас руху. Да рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Гомельскай і Мінскай абласцей далучацца экіпажы спецпадраздзялення ДПС "Стрэла" МУС.

Усім удзельнікам дарожнага руху важна выконваць ПДР. Вадзіцелям улічваць хуткасныя абмежаванні, умовы надвор'я, строга выконваць патрабаванні сігналаў святлафораў і дарожных знакаў. Пешаходам быць прадказальнымі, глядзець па баках, у цемнаце абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Арганізаваны кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху.