Сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці праходзіць патрыятычная акцыя «Дарогамі памяці», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. На працягу некалькіх тыдняў супрацоўнікі і калектывы мастацкай творчасці аўтаклубаў выязджалі па месцах баявой славы, каб навесці там парадак.

Сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці праходзіць патрыятычная акцыя «Дарогамі памяці», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. На працягу некалькіх тыдняў супрацоўнікі і калектывы мастацкай творчасці аўтаклубаў выязджалі па месцах баявой славы, каб навесці там парадак. А цяпер для нашых артыстаў прыйшоў час ганаровай місіі — прыняць агонь памяці, кнігі «Памяць» Дубровенскага, Талачынскага, Аршанскага і Чашніцкага раёна, а таксама карты з указаннем помніка, дзе адбыліся сустрэчы суседніх рэгіёнаў.

Разам з аўтаклубам раённага Дома культуры накіроўваюся на мяжу Чашніцкага і Лепельскага раёнаў.
Мемарыял "Вішнёўкі" знаходзіцца ў Чашніцкім раёне, быў пабудаваны на месцы адной вёскі, якую напаткаў лёс Хатыні. Разам з артыстамі ўспамінаем гісторыю тых страшных падзей, і на душы становіцца неяк няёмка і сумнна.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў населеным пункце было 32 двары, 160 жыхароў, а падчас ваеннага ліхалецця на гэтым месцы амаль нічога не засталося.
Гэту гісторыю ведаюць не толькі дарослыя і дзеці Чашніччыны, а і лепельскія школьнікі. Дзень дзявятага сакавіка 1944 года — самы страшны і трагічны ў гісторыі невялікай вёсачкі. Страціўшы некалькі салдат у баі з партызанамі, якія разгарэліся напярэдадні, карнікі з 839-га ахоўнага батальёна ўварваліся ў сяло. Найбольш моцных мужчын сярод жыхароў вёскі аддзялілі і катавалі, а затым расстралялі і скінулі ў раку. Астатнім была падрыхтавана пакутніцкая смерць у агні. Іх сагналі ў два дамы, закідалі гранатамі, а потым падпалілі. У вёсцы было зажыва спалена 114 жыхароў.
У 1984 годзе на месцы вёскі быў створаны мемарыяльны знак. Цяпер там стаіць мемарыяльны помнік, які адкрыўся 22 чэрвеня 1989 года.
Пад'язджаючы, здалёк заўважаем вялікую скульптурную кампазіцыю — жанчына, дзяўчынка і пажылы чалавек. Непадалёк ад яе ўжо чакаюць артысты з Чашніччыны, якіх таксама толькі некалькі чалавек, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю.
Хочацца адразу адзначыць, што работнікі культуры ўмеюць стварыць сапраўднае свята і ў малым складзе, бо ў іх спявае душа. Яны прывыклі дарыць радасць іпадымаць настрой людзям.
Так атрымалася і на гэты раз. Спачатку нашы суседзі праспявалі музычную кампазіцыю, потым лепельчане ў адказ выканалі сваю. Як заўважыла загадчыца аўтаклуба Чашніцкага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Няпляховіч, такой музычнай працы яны раней не чулі — вельмі прыгожая, трэба ўзяць сабе на заметку.
Прывітаўшы адзін аднаго добрымі словамі, перайшлі да самага гало