3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў — дзень, калі мы аб'ядноўваем свае сілы для таго, каб падтрымаць і выказаць павагу ўсім людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

  3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў — дзень, калі мы аб'ядноўваем свае сілы для таго, каб падтрымаць і выказаць павагу ўсім людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

  Мэта гэтага дня - садзейнічанне правам інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем інвалідаў.

  На Лепельшчыне пражываюць цудоўныя людзі – поўныя сілы духу і стойкасці, якія натхняюць нас сваім прыкладам. Вы пераадольваеце цяжкасці, сутыкаецеся з выклікамі і працягваеце ісці наперад, паказваючы нам, што сапраўдная сіла заключаецца не ў адсутнасці перашкод, а ва ўменні іх пераадольваць.

  Шчыра дзякую ўсім, хто дорыць цяпло, падтрымлівае і дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя: бацькам, валанцёрам, сацыяльным работнікам, педагогам, урачам, спецыялістам Лепельскай грамадскай арганізацыі інвалідаў. Словы асаблівай павагі – людзям, якія клапоцяцца пра дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дапамагаюць ім вырасці адукаванымі, запатрабаванымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.

  Ад усёй душы жадаю ўсім жыхарам Лепельшчыны, якія маюць патрэбу ў пастаяннай падтрымцы, усім землякам, хто неабыякавы да іх і іх праблем, шчасця, дабрабыту, веры ў свае сілы і ажыццяўлення ўсіх задумак і мараў. Няхай на вашым шляху сустракаюцца толькі добрыя і спагадлівыя людзі!

  З павагай, старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч