Дарагія лепельчане!
Шчыра віншуем вас са Святам працы.
На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай дзяржавы.
Першамай - цудоўная традыцыя, заслужаная даніна ўдзячнасці сапраўдным прафесіяналам, працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее працаваць на сумленне, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць росквіт нашага краю!
Дзякуем кожнага, хто сваёй штодзённай працай стварае наша агульнае будучае, якія б задачы і выклікі ні ставіў перад намі час.
У гэты святочны вясновы дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў