Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

            Для ўсіх нас – гэта свята мудрасці, шчырасці і павагі. За вашымі плячамі шмат слаўных спраў і трагічных выпрабаванняў. Цаной неверагодных намаганняў вы выстаялі і перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, гераічнай працай адрадзілі эканоміку краіны. Дзякуй вам за вашу стваральную працу, за веру ў будучыню краіны.

 Вы – захоўвальнікі традыцый, маральных і духоўных каштоўнасцей, надзейная апора і падтрымка дзяцей і ўнукаў.

            Многія з вас і сёння працягваюць весці актыўную грамадскую працу ў складзе ветэранскіх арганізацый. Вы ўдзельнічаеце ў культурных і спартыўных мерапрыемствах раёна – імкніцеся зрабіць жыццё насычаным і яркім.

 Дарагія ветэраны! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, любові і ўвагі блізкіх, дабра і дабрабыту!

З павагай,
Старшыня Лепельскага райвыканкама
М. Л. Кісялевіч

Старшыня Лепельскага райсавета дэпутатаў
І. Г. Урбан