Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці Лепельскага раёна!
 

Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

Колькі б ні прайшло часу, у народнай памяці гады Вялікай Айчыннай назаўсёды застануцца як прыклад народнага гераізму, мужнасці, доблесці, любові да Радзімы.

Гэты святы дзень аб'ядноўвае нас, напаўняе душы людзей усіх узростаў гонарам за сваю краіну, верай у невычарпальныя сілы нашага шматнацыянальнага народа, натхняе на здзяйсненне добрых спраў на карысць роднага краю.

Дарагія землякі! Няхай гэтыя святочныя майскія дні напаўняюць ваша жыццё цеплынёй і аптымізмам, жаданнем жыць, будаваць і прымнажаць багацці роднай зямлі.

Віншуем вас з Днём Перамогі! З урачыстасцю, у якой зліліся разам радасць, памяць і смутак. 9 мая – гэта і дзяржаўнае, і вельмі асабістае, сямейнае свята. У гэты па-сапраўднаму ўсенароднае свята жадаем усім здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю.

Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту, шчасця, міру і дабра!

З святам! З Днём Перамогі!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў