Лепельскі раённы выканаўчы камітэт і Лепельскі раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з вясновым і радасным святам – Днём жанчын!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт і Лепельскі раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з вясновым і радасным святам – Днём жанчын! Вы напаўняеце гэты свет сваёй прыгажосцю і жыццёвай энергіяй, саграваеце яго душэўнай шчодрасцю, ствараеце атмасферу ўтульнасці, гасціннасці і гармоніі.
З вамі звязаны вечныя і самыя жаданыя для кожнага з нас каштоўнасці: святло роднага дома, цяпло сямейнага ачага, любоў, вернасць. Без вас наш свет быў бы іншым. У сілу цудоўнай асаблівасці, дадзенай вам самой прыродай, усё, да чаго вы дакранаецеся, любую справу, якой займаецеся, нясе на сабе адбітак прыгажосці і далікатнасці.
Віншуем вас з прыходам вясны і цудоўным святам 8 сакавіка! Няхай будзе ваша жыццё цудоўнае, няхай здаровыя будуць вашы дзеці. Няхай дом ваш будзе поўнай чарай. Будзьце каханыя і шчаслівыя!