Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, Лепельскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам - Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка!
Гэта цудоўнае, любімае ўсімі намі вясновае свята.У сучасным грамадстве жанчыны займаюць ключавыя пазіцыі. Удзельнічаюць у палітычных працэсах, займаюцца дабрачыннасцю, з'яўляюцца бліскучымі спецыялістамі сваёй справы, упэўненымі кіраўнікамі і актыўнымі грамадскімі дзеячамі. Прафесіяналізм, адказнасць і выканаўчасць дазваляюць жанчынам дасягаць вялікіх вышынь на вытворчасці і ў сацыяльнай сферы, у кіраванні і бізнесе. У нашым раёне працуюць прадстаўніцы прыгожага полу, якія штодня годна, на высокім прафесійным узроўні выконваюць сваю працу.
Разам з тым вы ствараеце ўтульнасць і захоўваеце хатні ачаг, расцеце і выхоўваеце дзяцей, шчодра дорыце сваё цяпло, натхняеце на працу і новыя дасягненні ў імя дабрабыту сям'і і росквіту Радзімы. Сёння як ніколі намаганні дзяржавы накіраваны на падтрымку мацярынства і дзяцінства, і мы робім усё магчымае, каб ваша жыццё было спакойным, стабільным і радасным.
Мілыя жанчыны! Вы нясеце ў свет дабро, прыгажосць, міласэрнае стаўленне да навакольных. Менавіта ў вас мы знаходзім разуменне і падтрымку, чэрпаем упэўненасць у сваіх справах і ўчынках. Вы ўмееце ствараць асаблівую непаўторную атмасферу любові, пяшчоты, прыгажосці. Кожная з вас заслугоўвае самых добрых слоў.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, жаночага, матчынага шчасця. Няхай побач з вамі будуць любячыя і любімыя людзі. Няхай яны радуюць вас увагай і клопатам. Няхай здзяйсняюцца ўсе вашы запаветныя мары!
З святам!