Даведачна: сёння роўна апоўдні 5325 выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі расчынілі дзверы для першых галасуючых — і 56 550 членаў участковых выбарчых камісій прыступілі да працы ў найважнейшай для любой дзяржавы палітычнай кампаніі
656 участкаў будуць працаваць на Віцебшчыне ў перыяд датэрміновага галасавання з 21 па 25 студзеня852 тысячы чалавек уключаны ў спісы выбаршчыкаў у Віцебскай вобласці (па першапачатковых даных ЦВК)
Журналіст ЛК зафіксавала працу ўчастка для галасавання № 5, які размешчаны ў будынку філіяла «Лепельскі МКК». Тут свой голас за будучыню краіны прыбыла аддаць і Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.
І ўчастка № 3, які размясціўся на тэрыторыі СШ № 1. Адным з першых свой голас за будучыню роднай Беларусі на гэтым участку аддаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.