Дадатковае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах стартуе сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Дадатковае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах стартуе сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Заўчасна аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна да 10 кастрычніка. Участкі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія сведчаць асобу. Бюлетэні будуць выдавацца па прад'яўленні пашпарта або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для вайскоўцаў тэрміновай службы - па прад'яўленні ваеннага білета. Калі ж у выбаршчыка няма пашпарта (напрыклад, пададзены ў пасольства на атрыманне візы), але ён унесены ў спісы для галасавання, бюлетэнь можа быць выдадзены на аснове службовага пасведчання дзяржслужачага, студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй або пасведчання кіроўцы.

Галасаваць у Беларусі (як дадаткова, так і ў дзень выбараў) можна па месцы рэгістрацыі, адкрэпіцельных пасведчанняў не прадугледжана. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца. Акрамя таго, як удакладніла напярэдадні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, у выключным выпадку прагаласаваць можна і па месцы пражывання, дзе чалавек не зарэгістраваны, аднак у такім выпадку трэба прадаставіць членам участковай камісіі доказы свайго пражывання. Напрыклад, такім доказам будуць лічыцца дагавор найму жылога памяшкання і дагавор куплі-продажу жылля. "Гэта значыць, грамадзянін пражывае фактычна ў нейкай кватэры, але зарэгістраваны не там, а па ранейшым месцы жыхарства", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ў такім выпадку ўчастковая камісія павінна патэлефанаваць у той горад, дзе чалавек зарэгістраваны, і паведаміць, што ён ужо ўключаны ў спіс у іншым месцы і прагаласуе там. "Але гэта немагчыма, калі ў вас няма падобных доказаў і вы пражываеце ў кватэры знаёмых проста так, без рэгістрацыі", - падкрэсліла старшыня ЦВК.