Клопат аб адзінокіх, самотна пражываючых пажылых людзях і інвалідах — адна з асноўных задач работнікаў сацыяльнай службы

Клопат аб адзінокіх, самотна пражываючых пажылых людзях і інвалідах — адна з асноўных задач работнікаў сацыяльнай службы. ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» прадастаўляюцца комплексныя паслугі, сярод якіх дастаўка прадуктаў харчавання, уборка дома, прыдамавой тэрыторыі, дастаўка вады, прыгатаванне ежы, а таксама дапамога з санітарна-гігіенічнымі працэдурамі. Нетрудаздольныя жыхары нашага раёна могуць атрымліваць комплекснае сацыяльнае абслугоўванне на даму.

Работнiкi цэнтра сацыяльнага абслугоўвання асаблiва напружана працуюць у вiрусны перыяд. Яны робяць усё, каб дапамагчы пажылым людзям i iнвалiдам. Сацработнiкi ў любы час даставяць прадукты i iншыя тавары першай неабходнасцi, па першым закліку адправяцца ў аптэку за лекавымі сродкамі.

У нашым раёне пражывае больш за восем тысяч пажылых грамадзян і інвалідаў, з якіх 514 — адзінокія. Менавіта ім у першую чаргу тэлефануюць і наведваюць работнікі цэнтра. Гутарым з загадчыцай аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» Эльвірай Падлепенкінай.

— Эльвіра Аляксандраўна, колькі спецыялістаў цэнтра ўдзельнічае ў аказанні неабходнай дапамогі людзям?

— Каля ста работнікаў.

Як вядома, галоўная рэкамендацыя медыкаў — лепш застацца дома. Менавіта сацработнiкi дапамагаюць яе выконваць пажылым i iнвалiдам.

— Што трэба зрабіць адзінокаму грамадзяніну, каб яму была прадастаўлена сацыяльная дапамога?

— Усяго адзін званок — і яго наведае сацработник, прыме заказ. На дом адразу будуць дастаўлены прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і лекі. Аб гэтым нашы падапечныя даведваюцца з розных крыніц: праз сайт, газету, улёткі альбо асабістыя зносіны са спецыялістамі цэнтра. Гэтая інфармацыя шмат разоў гучала і па тэлебачанні. У вёсках пажылым людзям дапамагаюць старшыні сельвыканкамаў, старэйшыны, мясцовыя жыхары, а таксама работнікі аўталавак. Не засталіся абыякавымі да агульнай праблемы таксама валанцёры ГА «БРСМ» і Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу.

Не адзін раз бачыла сама, як работнiкi ТЦСАН раздаюць грамадзянам буклеты з неабходнай інфармацыяй аб паслугах, якія аказваюцца сацслужбай, дзе пазначаны час працы «Гарачай лініі», а таксама нумары тэлефонаў аддзяленняў цэнтра.