Ганаровыя інтарэсы і захапленні – вартае і насычанае сэнсам жыццё!
7.2.20220 праглядаў
У рамках Года гістарычнай памяці на базе Лепельскага музея прайшла сустрэча навучэнцаў з кіраўніцтвам раёна. Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч, старшыня райвыканкама, Віктар Уладзіміравіч Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама, і Карчэўскі Антон Міхайлавіч, начальнік РАУС, шчыра і па-даросламу размаўлялі з хлопцамі пра важнасць выбару і адказнасць за прынятыя рашэнні. Пра мэты і інтарэсы, якія вызначаюць якасць кожнага пражытага дня. І пра вялікіх нашых землякоў, жыццё-подзвіг якіх забяспечылі жыццё цяперашняга пакалення.
Ала Уладзіміраўна Стэльмах, дырэктар музея, правяла экскурсію па залах музея, асаблівую ўвагу надаўшы гераічнай гісторыі Лепельшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.