14 лістапада, Лепель /Соб.інф./. На базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта нядаўна прайшла абласная канферэнцыя «Роля пажылых людзей у сучасным грамадстве і ўмовы рэалізацыі іх патэнцыялу». Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўжо не першы год рэалізуе міні-праекты па гэтай тэме ў рамках праграмы «Умацаванне службы сясцёр міласэрнасці», падтрымку якой аказвае Консорцыум Аўстрыйскага, Нямецкага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа.
14 лістапада, Лепель /Соб.інф./. На базе Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта нядаўна прайшла абласная канферэнцыя «Роля пажылых людзей у сучасным грамадстве і ўмовы рэалізацыі іх патэнцыялу». Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўжо не першы год рэалізуе міні-праекты па гэтай тэме ў рамках праграмы «Умацаванне службы сясёр міласэрнасці», падтрымку якой аказвае Консорцыум Аўстрыйскага, Нямецкага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа.
З дакладамі на канферэнцыі выступілі не толькі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, але і госці са Швейцарыі. Досведам працы з пажылымі людзьмі падчас анлайн-уключэння падзяліліся і калегі з Балгарыі, Босніі і Герцагавіны.
Прэзентацыю свайго праекта «Верю ў сябе» падрыхтавала і лепельская дэлегацыя – Наталля Іванова, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Алена Чувіліна, загадчыца аддзялення кругласутачнага прабывання «Святліца», Зінаіда Багдановіч, старшыня Чырвонага Крыжа Лепельскага раёна.
«Не замест, а разам» - дэвіз праекта ў аддзяленні кругласутачнага прабывання «Святліца». Загадчыца аддзялення Алена Чувіліна знайшла не адно занятак, каб разнастаіць вольны час пажылых людзей – ад вырошчвання лекавых раслін да заняткаў арыгамі. З цікавасцю да гэтай працы далучыліся і валанцёры. Так, Валянціна Ганчар, у мінулым настаўніца малявання і працы, навучае азам папяровага мастацтва - арыгамі. Не шкадуюць свайго асабістага часу і супрацоўнікі «Святліцы» – сацыяльны работнік Валянціна Семіонька і медсястра Жанна Капылова. У дапамозе не адмаўляе і Алена Аўтух, псіхолаг абласной псіхіятрычнай бальніцы.