Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Лепельскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве ўвод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў 11640 кв. метраў, у тым ліку ўвод індывідуальных жылых дамоў 6000 кв. метраў.
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Лепельскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве ўвод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў 11640 кв. метраў, у тым ліку ўвод індывідуальных жылых дамоў 6000 кв. метраў.
За студзень – сакавік 2021 года сіламі індывідуальных забудоўшчыкаў уведзена ў эксплуатацыю каля 903 кв. метраў жылля.
Для выканання праграмы будаўніцтва на 2021 год актыўна ажыццяўляецца будаўніцтва «60- кватэрнага жылога дома па вул. Школьнай у г. Лепелі Віцебскай вобласці» агульнай плошчай 3382 кв. метраў. Увод аб'екта запланаваны на верасень 2021 года. На будаўніцтва кватэр у дадзеным жылым доме ўжо выдадзена 51 накіраванне грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку і шматдзетным сем'ям.
Распрацавана праектная дакументацыя і ў цяперашні час накіравана на экспертызу па аб'екце будаўніцтва «40 кватэрны жылы дом па вул. Калініна ў г. Лепелі Віцебскай вобласці». Гэта будзе першы шматкватэрны жылы дом на тэрыторыі Лепельскага раёна, праектным рашэннем якога прадугледжана ўстаноўка ліфтавага абсталявання. Дадзены аб'ект плануецца ўвесці да канца 2021 года.
Акрамя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва ў 2021 годзе будуць працягнуты работы па рэалізацыі сумеснага праекта МГАА «ЭкаДом» і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па аб'екце «Цэнтр працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў у г. Лепелі вул. Лабанка д, 30» 2 пускавы комплекс.
Акрамя таго, у гэтым годзе працягваюцца работы па аб'ектах «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына» у н.п. Бароўка Лепельскага раёна. Спальны корпус на 166 месцаў»;
«Рэстаўрацыя помніка архітэктуры XIX стагоддзя пад краязнаўчы музей (будынак былога вінаачышчальнага склада) па вул. Савецкай у г. Лепелі».
На 2021 год запланавана будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў н.п. Пышна Стайскага с/с. У цяперашні час распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя.
У рамках выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021-2025 гг. Лепельскім райвыканкамам распрацавана горадабудаўнічая дакументацыя па праекце «Дэтальны план «Заходні» у г. Лепелі». Гэта раён вул. Полацкі тракт,вул. Палявая у горадзе Лепелі. Праектам прадугледжана размяшчэнне аднакватэрных жылых дамоў (80 шт.), блакіраваных жылых дамоў (16 шт.), а таксама малапавярховых жылых дамоў павышанай камфортнасці. У цяперашні час распрацоўваецца праект забудовы на дадзеную тэрыторыю.
Акрамя таго працягваецца распрацоўка горадабудаўнічай дакументацыі «Дэтальны план раёна шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна «Паўночна-усходні», раён вул. Віцебская і Гаспітальная у горадзе Лепелі. Тэрміны рэалізацыі горадабудаўнічага праекта да 2035 года. Дадзенай дакументацыяй будзе прадугледжана будаўніцтва шматкватэрнага жылля пераважна з выкарыстаннем электрычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Праектным рашэннем горадабудаўнічай дакументацыі «Дэтальны план раёна шматкватэрнай жылой забудовы мікрараёна «Паўночна-усходні» прадугледжана размяшчэнне шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 72,5 тыс. кв. метраў жылля, у тым ліку на першым этапе рэалізацыі праекта (да 2025 года) - 20,9 тыс. кв. метраў жылля, на 2-м этапе (да 2035 года) 18,3 тыс. кв. метраў жылля і на перспектыўнае развіццё (пасля 2035 года) 33,3 тыс. кв. метраў жылля.
Акрамя таго, каб завяршыць агульнае архітэктурнае прачытанне тэрыторыі па вуліцы Чуйкова у горадзе Лепелі (раён новай шматкватэрнай забудовы) працягваюцца работы па карэкціроўцы горадабудаўнічага праекта «План дэтальнай планіроўкі цэнтральнай часткі горада Лепеля». Дадзены праект дазволіць на пустуючай тэрыторыі, уздоўж вуліцы Чуйкова у горадзе Лепелі размясціць аб'екты жыллёвага і сацыяльнага прызначэння. Акрамя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва на дадзенай тэрыторыі, магчыма будзе размяшчэнне дзіцячай дашкольнай установы на 250 месцаў, а таксама шэрагу аб'ектаў спартыўнага прызначэння.