24 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Уласныя даходы Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў 2011 годзе павінны павялічыцца ў параўнанні з 2010 годам і складуць не менш за Br7,7 млрд. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў сёння на пасяджэнні выканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акупляльнасць міжнароднага фестывалю расце з году ў год. У 2010 годзе яна склала 59,8% супраць 53,1% у 2009-м. У мінулым годзе фестываль зарабіў Br7,6 млрд., што амаль у два разы вышэй за даходы, атрыманыя ў 2008 годзе. За кошт звышпланавых даходаў XIX фестывалю атрымана Br333,1 млн.
Нягледзячы на тое, што бюджэтнае фінансаванне XX фестывалю скарочана на 10%, на яго правядзенне з бюджэту выдзяляецца Br13,6 млрд., у тым ліку за кошт рэзервовага фонду Прэзідэнта - Вr2,8 млрд., бюджэту Саюзнай дзяржавы - каля 25 млн. расійскіх рублёў, Мінкультуры накіроўвае Вr300 млн. Уласныя даходы фестывалю складуць Br7,7 млрд., у тым ліку ад рэалізацыі білетаў - Br6,8 млрд. Br952 млн. - гэта спонсарскія сродкі. Ад рэкламы фестываль спадзяецца атрымаць Br737 млн.
XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 14 ліпеня 2011 года. У ім возьмуць удзел каля 5 тыс. акрэдытаваных гасцей з больш чым 30 краін.-0-
БЕЛТА
Даходы "Славянскага базару ў Віцебску" ў 2011 годзе складуць не менш за Br7,7 млрд.
24.3.20110 праглядаў