Надвор'е не цешыць — на дарогах дождж і цёмна. У такіх умовах узрастае рызыка аварый, таму нагадваем:
Знізіце хуткасць. Мокры асфальт павялічвае тармазны шлях у 2–3 разы. Лепш прыехаць на 5 хвілін пазней, чым не прыехаць зусім.Уключыце блізкае святло фар. Гэта не толькі паляпшае вашу бачнасць, але і робіць вас больш заўважнымі для іншых.
Трымайце дыстанцыю. Не прыціскайцеся да бампера аўтамабіля, які едзе наперадзе — у экстраннай сітуацыі гэта можа зберагчы вам нервы, машыну і жыццё.
Будзьце асабліва ўважлівыя на пешаходных пераходах. Пешаходы ў цёмным адзенні ў дождж амаль непрыкметныя. Збаўце хуткасць загадзя.
Адкладзіце тэлефон. Ніякія паведамленні не вартыя таго, каб адцягвацца ад дарогі ў такіх умовах.
Праверце стан шын і шклоачышчальнікаў. Зношаныя пакрышкі і дрэнная бачнасць — прамы шлях да аварыі.
Беражыце сябе і іншых удзельнікаў руху. Няхай кожная паездка будзе бяспечнай!