16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У найбліжэйшыя суткі, 17 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. У начныя гадзіны месцамі, а ў дзённыя на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах удзень прагрымяць навальніцы. Уночы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўночы складзе 10-15 градусаў, удзень яна будзе ад 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 24 па паўднёвым захадзе.-0-

БЕЛТА