На плошчы Свабоды ў Віцебску ў межах II Гульняў краін СНД прайшоў абласны гастранамічны фестываль «Бульба-Картошка-Potatoes», дзе былі прадстаўлены бульбяныя ролы, чыпсы, традыцыйныя дранікі і іншыя стравы з галоўнай агародніны Беларусі, якія мог паспрабаваць кожны ахвотны.

Свае стравы з бульбы прадставілі розныя ўстановы грамадскага харчавання і адукацыі, а таксама і простыя гаспадыні з розных куткоў нашай вобласці.

Тут можна было не толькі пакаштаваць што толькі прыгатаваныя дранікі, бульбу фры, але яшчэ пагуляць у шашкі, паспаборнічаць у зборцы спілс-карт, зрабіць фота з роставымі лялькамі, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, у якой узялі ўдзел установы культуры з розных раёнаў нашай вобласці.

А для тых, каму было цікава даведацца пра тое, якія гатункі бульбы лепш прыжываюцца на Віцебшчыне, як вырошчваюць галоўную агародніну Беларусі з прабіркі, можна было наведаць пляцоўку РВУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі».

vitebsk-region.gov.by