10.10.2016 г. у 21-30 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў на аўтадарозе Р-15 Лепель - Орша каля в. Чарцы Лепельскага с/с.
10.10.2016 г. у 21-30 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў на аўтадарозе Р-15 Лепель - Орша каля в. Чарцы Лепельскага с/с. Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбылося лабавое сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў. У выніку ДТЗ у аўтамабілі АУДЗІ-80 апынуўся заблакаваны кіроўца. Работнікамі МНС пры дапамозе гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання выратаваны (дэблакаваны) кіроўца аўтамабіля, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ва УЗ «Лепельская ЦРБ».