24 верасня каля 17 гадзін 15 хвілін па вул. Караленкі г. Лепеля кіроўца 1990 г.н., кіруючы аўтамабілем Опель-Вектра, рухаючыся ад вул. Полацкі тракт у напрамку вул. Веры Маргевіч, не выбрала бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля Фольксваген-Гольф, які рухаўся наперадзе ў попутным напрамку, кіраваў якім жыхар г. Лепеля 1979 г.н.

У выніку адбылося сутыкненне, пасля чаго аўтамабіль Фольксваген-Гольф сутыкнуўся з аўтамабілем БМВ Х5, які рухаўся наперадзе ў попутным напрамку, кіраваў якім жыхар г. Лепеля 1968 г.н.

У выніку ДТЗ пасажыры 1976 г.н. і 2001 г.н. на заднім сядзенні аўтамабіля Фольксваген-Гольф атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне УАЗ «Лепельская ЦРБ»