Кіроўцы, звярніце ўвагу! У складаных умовах надвор'я асабліва важна ўлічваць нюансы кіравання, якія зробяць кіраванне аўтамабілем бяспечней:
Плаўна пачынаць і заканчваць рух. Рэзкі націск педалі газу або тормазу можа стаць прычынай страты кантролю над аўтамабілем.Пазбягаць рэзкіх манеўраў. Не забывайце карыстацца паваротнікамі.
Быць уважлівым на дарозе. Асабліва на ўездах на масты і эстакады — у месцах, у якіх часцей за ўсё можна сустрэць галалёд.
Павялічыць дыстанцыю.
Не пачынаць абгон ва ўмовах дрэннай бачнасці.