Здарэнне адбылося 29 красавіка а 14:50 на 144-м кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск - Віцебск" паблізу в.Рудня
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Volkswagen Passat, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Skoda Kodiaq, які рухаўся ва ўстрэчным напрамку.
У выніку ДТЗ кіроўца Volkswagen ад атрыманых цялесных пашкоджанняў сканаў на месцы здарэння, а 6-гадовая пасажырка, кіроўца аўтамабіля Skoda і 8-гадовы пасажыр, які ехаў з ім, былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
ДТЗ у Лепельскім раёне: адзін чалавек загінуў, трое паранены
30.4.20250 праглядаў