13 сакавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Экспартныя пастаўкі ААТ "Дубровенскі льнозавод" у студзені-лютым бягучага года выраслі ўдвая ў параўнанні з узроўнем 2013-га. Зараз за межы краіны адгружаецца каля 40% вырабленай прадукцыі, паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Анатоль Басенкоў.
Ён падкрэсліў, што ў мінулым годзе прадпрыемства стала напрамую працаваць з Кітаем. У Паднябесную сыходзіць да 30% месячнага аб'ёму вытворчасці кароткага валакна. "У бягучым годзе наладзілі кантакты з Чэхіяй, куды пастаўляем паклю, Расія з канца мінулага года купляе на прадпрыемстве стужку чэсаную", - сказаў дырэктар.
Галоўная задача, якую зараз вырашае прадпрыемства - паляпшэнне якасці прадукцыі, асабліва доўгага валакна. "Такі праблема зараз актуальная для ўсёй рэспублікі. Мадэрнізаванаму Аршанскаму льнокамбінату неабходна якаснае валакно, атрымаць якое можна толькі з добрай трасты, - адзначыў Анатоль Басенкоў. - У гэтым напрамку прадпрыемства ўжо зрабіла некалькі крокаў. Вызначылі аптымальную дозу ўнясення азотных угнаенняў, што дазволіла некалькі паменшыць вегетацыю пасеваў лёну і паскорыць уборку. У выніку колькасна атрымалі валакна менш, але якасць яго значна палепшылася. Напрыклад, за першы квартал 2013 года здалі на льнокамбінат усяго 8 т доўгага валакна нумарам 12, а ў студзені-лютым ужо па 15-20 т".
Па словах Анатоля Басенкова, павышэнне якасці трасты станоўча адбіваецца на рэнтабельнасці. Год таму цана рэалізацыі складала каля Br13-14 млн за адну тону ўмоўнага льновалакна, зараз цана павялічылася да Br19 млн. Працягнуць працэс паляпшэння якасці на прадпрыемстве плануюць за кошт выканання тэхналагічнай дысцыпліны і скарачэння тэрмінаў уборкі лёну. "Для паскарэння працэсу купім яшчэ 2 льнотрапалак. Плануем з механізатараў льнозавода стварыць сваё звяно, якое будзе працаваць на абароце лёну", - падзяліўся планамі суразмоўнік і дадаў, што гэтай вясной на прадпрыемстве правядуць маштабную кампанію па рамонце ўсёй тэхнікі, каб да сезона ўборкі падысці ва ўсеадозе.
Што тычыцца маючай адбыцца пасяўной кампаніі, то Анатоль Басенкоў падкрэсліў, што забяспечанасць насеннем, угнаеннямі і палівам складае 100%.
Дубровенскі льнозавод заснаваны ў 1932 годзе. Акцыянаваны ў 1998-м. Асноўны від дзейнасці - вырошчванне і першасная перапрацоўка льнотрасты. На льнозаводзе вырабляецца больш за 20% ад агульнай колькасці льновалакна, атрыманага

у Віцебскай вобласці. -0-

Навіны Беларусі (БелТА)