21 мая, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Два аб'екты гасцінічнага бізнесу з'явяцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў Год гасціннасці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы Валянціна Высоцкая.
Міёрскае прыватнае гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Ніка - прэстыж" рэалізуе ў Браславе праект будаўніцтва гасцінічнага комплексу трохзоркавага ўзроўню. У комплекс Braslav Lakes Hotel уваходзяць 16 жылых нумароў, 8 нумароў бунгальнага тыпу і 3 асобныя хаткі паляўнічага і рыбалова. Таксама ў галоўным жылым корпусе размясціліся зала рэстарана, піўны бар і кафэ. Абсталяваны пляж.
Аздабляльныя работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі, ідзе ўстаноўка і выпрабаванне абсталявання. Каля 200 рэзюме будучых супрацоўнікаў знаходзяцца на разглядзе, усяго будзе адкрыта да 30 працоўных месцаў.
Згодна з праектнымі дакументамі, аб'ём прыцягнутых інвестыцый складае Br3,5 млрд, з якіх Br2,2 млрд ужо асвоена. Увод аб'екта запланаваны на чэрвень, а прымаць гасцей комплекс пачне ў ліпені бягучага года.
Другі праект - будаўніцтва аграэкатурыстычнага комплексу "Лясная паляна" на беразе возера Валоса Плюскага сельсавета - рэалізуе расійскі інвестар ТАА "Індустрыяльна-кансалтынгавая група". Праект таксама знаходзіцца на завяршальнай стадыі: узведзены 5 дамоў катэджнага тыпу, 2 лазні і шматфункцыянальны будынак, дзе размесцяцца кафэ і іншыя аб'екты па аказанні паслуг. Мяркуецца прыцягнуць $2,5 млн інвестыцый, з якіх асвоена ледзь менш за палову. Увод комплексу ў эксплуатацыю запланаваны на верасень гэтага года.
Валянціна Высоцкая адзначыла, што ёсць яшчэ некалькі цікавых праектаў. Так, ТАА "Сядзібы і замкі" зацікавілася рэканструкцыяй старога маёнтка ў Опсе. Плану
Усяго сёлета ў раёне завяршаюцца тры інвестыцыйныя праекты. Акрамя гасцінічных комплексаў, летам будзе ўведзены аб'ект прыдарожнага сэрвісу першага ўзроўню: з заправачнай станцыяй, аўтастаянкой, кафэ, крамай, санітарным блокам. Яго ўзводзіць мясцовая сялянска-фермерская гаспадарка "Віталіч-Луг".
Заданне па прыцягненні інвестыцый на 2014 год - Br500 млрд. За першы квартал прыцягнута каля Br58 млрд. Раённыя ўлады робяць стаўку на інвестыцыйныя праекты, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі рэалізацыі. Напрыклад, будаўніцтва яшчэ аднаго аб'екта прыдарожнага сэрвісу паблізу міжнароднага пункта пропуску "Урбаны", а таксама будаўніцтва біягазавага комплексу ў сельгаспрадпрыемстве "Маяк Браслаўскі" на базе свінаводчага комплексу.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)