14 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзве нелегальныя партыі бананаў больш чым на Br200 млн. затрыманы ў Расонскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УДФР КДК па Віцебскай вобласці. Кошт першай партыі, затрыманай 5 лістапада, склаў звыш Br100 млн. Груз аб'ёмам 17 т з Санкт-Пецярбурга ў Мінскую вобласць без адпаведных дакументаў перавозіў індывідуальны прадпрымальнік з Брэсцкай вобласці. Нелегальныя фрукты канфіскаваны, на кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол. Аналагічны лёс чакае, хутчэй за ўсё, і затрыманую на мінулых выхадных у Расонскім раёне партыю бананаў на Br126 млн., якую перавозіў жыхар Глыбокага. Неабходных дакументаў на 20 т грузу ён таксама прад'явіць не змог. Па дадзеным факце вядзецца расследаванне.-0-

БЕЛТА