3 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дванаццаць чалавек шпіталізаваны ў выніку аварыі ў Сенненскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік галоўнага ўрача па медчастцы Сенненскай Цэнтральнай раённай бальніцы Алена Высоцкая. Трое чалавек са спісу пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, у двух з іх спалучаныя чэрапна-мазгавыя траўмы, яшчэ тры атрымалі цялесныя пашкоджанні сярэдняй ступені цяжкасці, астатнія знаходзяцца ў здавальняючым стане з нязначнымі траўмамі. Для аказання дапамогі пацярпелым у Сянно аператыўна выбыла брыгада з 10 віцебскіх спецыялістаў у складзе нейрахірургаў, хірургаў, траўматолагаў і рэаніматолагаў. Адскаму з цяжкіх пацыентаў праведзена аперацыя. Выпіска некаторых пацыентаў з нязначнымі пашкоджаннямі пачнецца ўжо 4 кастрычніка, пакуль жа ўсім пацярпелым аказваецца акрамя медыцынскай і псіхалагічная дапамога, бо людзі знаходзяцца ў шокавым стане, дадала Алена Высоцкая. Аварыя адбылася сёння раніцай каля 7.30 на 4-м км аўтадарогі Сянно-Бешанковічы-Ушачы каля вёскі Каралевічы. Кіроўца "Аўдзі-А8" 1990 года нараджэння пры здзяйсненні абгону сутыкнуўся з аўтобусам "ГАЗ-53 Валгарь", які дастаўляў людзей да месца працы. У выніку сутыкнення аўтобус перавярнуўся.-0-

БЕЛТА