29 сакавіка, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дванаццаць дагавораў аб партнёрстве заключаны сёння на першым беларуска-латвійскім форуме гарадоў-пабрацімаў "Перспектывы развіцця беларуска-латвійскага рэгіянальнага і пабрацімскага супрацоўніцтва" у Наваполацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Свае намеры развіваць партнёрскія адносіны і ўсталяваць пабрацімскія сувязі ў ходзе пленарнага пасяджэння форуму дакументальна аформілі прадстаўнікі дзесяці мясцовых органаў улады наступных рэгіёнаў Беларусі і Латвіі:
Уздзенскі райвыканкам і Гробіньская краявая дума,
Слонімскі райвыканкам і Огрская краявая дума,
Свіслацкі райвыканкам і Рундальская краявая дума,
Лунінецкі райвыканкам і Ліепайскае краявое самакіраванне,
Вілейскі выканкам і Ліванская гарадская дума,
Пухавіцкі райвыканкам і Карсаўскае краявое самакіраванне,
Талачынскі райвыканкам і Зілупская краявая дума,
Лагойскі райвыканкам і Мадонская краявая дума,
Бабруйскі гарвыканкам і Даўгаўпілская гарадская дума,
Глыбокскі райвыканкам і Ліванская краявая дума.
Як удакладнілі ў Наваполацкім гарвыканкаме, пазней за межамі афіцыйнай цырымоніі аналагічныя дагаворы падпісалі прадстаўнікі Баранавіцкага райвыканкама і Елгаўскай краявой думы, а таксама Столінскага райвыканкама і Ікшкільскай краявой думы.
Яшчэ частка дагавораў аб устанаўленні партнёрскіх сувязяў будзе падпісана ў бліжэйшы час у ходзе візітаў прадстаўнікоў гарадскіх і раённых органаў улады Беларусі ў латвійскія рэгіёны. "Агульным жа вынікам правядзення беларуска-латвійскага форуму гарадоў-пабрацімаў стане заключэнне каля двух дзясяткаў такіх пагадненняў", - сказаў у гутарцы з журналістамі пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка, адзначыўшы, што гэта ўнутраная патрэба ў зносінах на ўзроўні народаў. "Калі мы разаслалі прапановы аб удзеле ў форуме, адгукнуліся практычна ўсе з больш чым ста самакіраванняў Латвіі і папрасілі падабраць ім беларускіх партнёраў. Часу было няшмат, але вынік відавочны", - заключыў пасол.-0-
БЕЛТА
Дванаццаць дамоваў аб партнёрстве заключаны на беларуска-латвійскім форуме ў Наваполацку
29.3.20120 праглядаў