Тэатр, як вядома, пачынаецца з вешалкі. Абласны ж свята-конкурс дзіцячых тэатральных аматарскіх калектываў «Малая сцэна» пачаўся са прыступак на сцэну абноўленага Лепельскага раённага Дома культуры.

Тэатр, як вядома, пачынаецца з вешалкі. Абласны ж свята-конкурс дзіцячых тэатральных аматарскіх калектываў «Малая сцэна» пачаўся са прыступак на сцэну абноўленага Лепельскага раённага Дома культуры. А за кулісамі — дзверы ў чароўны свет мастацтва… Імгненне — кулісы падняты… Тэатральную раніцу адкрылі творчая лабараторыя ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» і ўзорны тэатр танца «Капрыз» раённага Дома культуры.

Наш горад у абласным свяце-конкурсе прадставілі два калектывы: узорны тэатр-студыя «Сюрпрыз» дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Віталь Хвацінец) і творчая лабараторыя ДШМ (кіраўнік Андрэй Ефрэмаў). Лепельскія калектывы спаборнічалі з тэатраламі з Оршы, Полацка, Гарадка, Віцебска, Барані, Шуміліна і Ліёзна.

Яўген НіКАЛАЕЎ.