Мерапрыемства пад назвай «Вайна 1812 года. Дзвесце гадоў пазней» прайшло ў краязнаўчым музеі. Са сваёй праграмай у Лепель прыехалі 13 супрацоўнікаў «Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны». Праект рыхтаваўся даўно і завяршыўся поспехам. Свята разгортвалася ў рэжыме non-stop на працягу трох гадзін. Наведвальнікі з самага парога пераносіліся ў 19 стагоддзе.
Першай пад цікаўныя погляды трапляе касір – узростам сталага жанчына ў мудрагелістай для цяперашняга пакалення пышнай зялёнай капелюшы з сетачкай. Абстаноўка нязмушаная: госці свабодна перамяшчаюцца па залах і самі выбіраюць, дзе ім затрымацца. Павярнуўшы ад уваходу направа, ніяк не прайсці міма актыўна запрашаючай варажбіткі, на ўзбраенні ў якой велізарныя маляўнічыя карты і кітайская кніга пераменаў. Магічную атмасферу ствараюць свяцільныя фосфарныя пэндзлікі, бліскучыя камяні і прыжмураны погляд цыганкі. Павярнуўшы ад уваходу налева, наведвальнікі здзіўлена глядзяць на чырвоную бягонію і надпіс «Вуха Напалеона». Аказваецца, час з'яўлення ў нашай краіне гэтай кветкі супаў з заваёўніцкімі паходамі Напалеона Банапарта. Ахрысцілі ў народзе кветку такім чынам, убачыўшы падабенства пялёсткаў з адмарожанымі вушамі французаў падчас адступлення.
Уладзік Дзямко – вучань Слабадской школы прымяраў гусарскі мундир. Сямікласнік выйграў конкурсы «Сіла духу» – трэба было хутчэй за ўсіх надзьмуць паветраны шар, «Самы моцны» – перамог супернікаў на руках і «Самы трапны» – ядром са звычайнай паперы дакладна трапіў у вядро-мэту. З такімі вынікамі яму прысвоілі статус сапраўднага гусара. У імправізаваным траціры ўладальніца падае пераможцу шклянку жжонкі з закускай. Жжонка ў нас лічыцца гусарскім напоем і складаецца з шампанскага, рому, белага дэсертнага віна, цукру і экзатычных фруктаў. Закуска ў трацірніцы, натуральна, сапраўдная, а вось жжонка – з кампату.
Зала ВАВ ператварыўся ў кінатэатр з пражэктарам і вялікім нацяжным экранам, на якім ідзе мастацкі фільм Эльдара Разанава «Гусарская балада». Маладыя гледачы ўпершыню даведваюцца – карнет Азараў насамрэч жанчына, а дарослыя ўспамінаюць дэталі, атрымліваюць асалоду ад смешных і пікантных момантаў.
Правяралі наведвальнікаў і на веданне афарызмаў Кутузава.
У калідорах важна хадзіў Напалеон і Стендаль. Дзяўчына-прадавец з вялікай скрынкай у руках дэманструе розныя вырабы аршанскіх майстроў, у тым ліку медальёны з выявай знакамітага палкаводца, прапануе печыва з пажаданнямі.