Набліжаючыся да пешаходнага пераходу, кіроўцу варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да спынення і пропуску пешаходаў, веласіпедыстаў і карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці, якія пачынаюць альбо завяршаюць пераход.



Пешаходам пераходзіць праезную частку трэба толькі па пешаходных пераходах, з асаблівай увагай ацаніўшы дарожную абстаноўку і пераканаўшыся ў бяспецы сваіх дзеянняў. 

Веласіпедыстам і карыстальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці перад перасячэннем праезнай часткі па пешаходным пераходзе неабходна пераканацца, што выезд бяспечны, і толькі пасля гэтага перасякаць дарогу з хуткасцю ідучага чалавека.

Пры пераходзе праезнай часткі зніміце навушнікі. Акрамя таго, не варта адцягвацца на размовы па мабільным тэлефоне.