Для многіх ровар – незаменны транспарт у любую пару года. Толькі вось зімой, калі надыходзіць час снегападаў і галалёду, язда на ровары становіцца небяспечнай, бо пры такіх умовах надвор'я падобнае перамяшчэнне чэвака траўмамі і калецтвамі.

Згодна з п. 153.4. Правілаў дарожнага руху веласіпедысту забараняецца рухацца па праезнай частцы дарогі, абочыне ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы.

Аднак не ўсе веласіпедысты гэтага прытрымліваюцца. Учора ў гарадскім пасёлку Бешанковічы мясцовы жыхар парушыў дадзены пункт правілаў і быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 1 базавай велічыні.

Бяспека – перш за ўсё! Таму зімой лепшае месца для ровара – гэта гараж, а не дарога.