З 19 па 26 сакавіка ДАІ правядзе прафілактычную акцыю "Рух па правілах!".



Мерапрыемства накіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці. Падчас прафілактычнага мерапрыемства дзяржаўтаінспектары правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы пешаходных пераходаў і веласіпедных пераездаў, арганізуюць дзейсны кантроль за выкананнем ПДР веласіпедыстамі і пешаходамі на СПМ, а таксама кіроўцамі ў частцы прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам і веласіпедыстам.

Супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, нагадаюць аб прычынах і наступствах аўтааварый, асобна спыняцца на выкананні правілаў дарожнага руху і асабістай бяспекі пры выкарыстанні веласіпедаў і сродкаў персанальнай мабільнасці.

Прафілактычная праца будзе арганізавана ў дзіцячых і бацькоўскіх чатах, у сацсетках.