Зімовы перыяд – асабліва складаны час для кіравання. Небяспека страціць кіраванне з-за галалёду і снегу ўзрастае ў разы, а таму важна загадзя падрыхтаваць машыну і сачыць за станам транспартнага сродку.

Летнія шыны, пры іх эксплуатацыі зімой, не забяспечваюць належнага счаплення колаў з дарогай, у выніку чаго кіроўца можа страціць кіраванне транспартным сродкам, што ў сваю чаргу часта прыводзіць да трагічных наступстваў.

Так, для забеспячэння бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама для прадухілення ДТЗ, у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка ўсе транспартныя сродкі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, у абавязковым парадку павінны быць абсталяваны прыдатнымі да эксплуатацыі зімовымі шынамі.

Паважаныя кіроўцы! Ні ў якім разе не стаўцеся да стану аўтамабіля легкадумна! Памятайце – летнія шыны не забяспечваюць належнага счаплення колаў з зімовай дарогай, што ў сваю чаргу можа пацягнуць трагічныя наступствы.