27 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Двое ягаднікоў выратаваны ў Гарадоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. Позна ўвечары 25 жніўня ў ЦОУ Гарадоцкага РАНС ад 29-гадовага мужчыны паступіла паведамленне, што ён і яго маці 1947 года нараджэння, адправіўшыся ў лес для збору ягад, раніцай каля 10.00 заблудзіліся ў раёне вёскі Верачча і самастойна не могуць знайсці дарогу дадому. Да месца меркаванага знаходжання заблудзіўшыхся былі накіраваны пошукавыя групы Гарадоцкага РАНС (2 чалавекі, 1 адзінка тэхнікі) і Гарадоцкага РАУС (5 чалавек і 1 адзінка тэхнікі). Пошукавыя работы праводзіліся паміж вёскамі Верачча і Загуззе, сувязь з ягаднікамі не падтрымлівалася. Пенсіянерка і яе сын былі знойдзены на працягу пяці гадзін. Іх стан быў здавальняючы, у шпіталізацыі людзі не мелі патрэбы. У МНС нагадалі, што адпраўляючыся ў лес, неабходна паклапаціцца пра ўласную бяспеку і строга выконваць правілы паводзін у лесе. Так, папярэдне варта паставіць у вядомасць аб сваім паходзе родных і блізкіх, узяць з сабой зараджаны мабільны тэлефон, ваду, запалкі, дажджавік, свісток, апранаць у лес варта яркую куртку.-0-

БЕЛТА