10 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Двое расіян затрыманы ў Полацкім раёне за арганізацыю незаконнай міграцыі, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да ўдзельнікаў міжнароднай злачыннай групы, датычнай да арганізацыі незаконнай міграцыі, увечары 8 студзеня каля кафэ, размешчанага на аўтадарозе Віцебск-Полацк-граніца Літвы паблізу вёскі Баранава Полацкага раёна, затрымалі без выязных віз РБ і дакументаў, што сведчаць асобу, шэсць грамадзян В'етнама, аднаго - Ірака і аднаго - Афганістана.
Пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў з'явілася падстава меркаваць, што ўезд нелегалаў на тэрыторыю Беларусі арганізавалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі 1982 і 1976 года нараджэння. У цяперашні час мужчыны затрыманы. У іх дачыненні ўпраўленнем СК РБ па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па арт.371-1 ч.2 ("Арганізацыя незаконнай міграцыі"), санкцыі якой прадугледжваюць ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Вядзецца актыўны збор доказаў па гэтай крымінальнай справе, адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК РБ па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
БЕЛТА
Двое грамадзян Расіі затрыманы ў Полацкім раёне за арганізацыю незаконнай міграцыі
10.1.20130 праглядаў